Урачыстасці, прысвечаныя Дню незалежнасці — даце вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — адкрыліся ў горадзе Добрушы малебнам «За Беларусь». Акцыя, ініцыяваная ў Год міру і стваральнай працы Беларускім фондам міру, праводзілася ва ўсіх храмах Беларусі. У храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Добруша кіраўнікі раёна і гараджане сабраліся, каб узнесці да Госпада шчырыя малітвы аб дараванні міру і дабрабыту беларускаму народу. Набажэнства ўзначаліў благачынны акругі протаіерэй Аляксій Піліпенка.

«Смиренно молимся Тебе, Владыко Вседержителю, защити землю нашу Белорусскую и народ наш, и, простив вся наша прегрешения вольная и невольная, сохрани нас от находящих бед, скорбей и искушений… Низпосли, Господи, мир Твой на предержащие власти страны нашея и на всех, живущих в ней,» — узносілася пад скляпенні храма. Наш народ у самыя складаныя этапы гісторыі аб’ядноўваецца. Беларусаў не пакідае абыякавымі нават бяда чужая, азначаная недзе ў далёкім свеце: словы-літанні за Сусвет гучалі з глыбіні сэрцаў.
Пасля малітвы ля мемарыяла «Звон» адбыўся ўрачысты мітынг. Памяць людзей, якія паклалі жыццё свае за свабоду і незалежнасць, за святую праваслаўную веру, ушанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *